Вывучаем родную мову

Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

Н.С.Старжынская сцвярджае, што беларускую мову неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. 

 

Паважаныя бацькі! 

Кожны чацверг у нашым дашкольным цэнтры праходзіць беларускамоўны дзень.

У гэты дзень выхавальнікі вядуць работу з дзецьмі на беларускай мове.