Мини-музей

Міні-музей" Беларуская хатка  ў Дзяржаўнай ўстанове адукацыі  "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Салігорска" быў створаны ў 2013 годзе.

Мэта: далучэнне дзяцей да вытокаў нацыянальнай культуры.

Задачы:

- фарміраванне ўяўленняў аб традыцыях, звычаях, мастацтве Беларусі праз дотык да геніяльных тварэнняў мінулага;

- выхаванне цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, культурных традыцый народа;

- выхаванне чалавека, які ведае і паважае нацыянальную культуру, які будуе сваё жыццё на аснове любові да Радзімы.

Міні-музей дапамагае выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму. Менавіта тут упершыню дзеці знаёмяцца з гістарычным мінулым краіны, асаблівасцямі жыцця беларускага народа, адзеннем, прыладамі працы, нацыянальнымі стравамі, традыцыйнымі рамёствамі. Бацькамі і супрацоўнікамі дзіцячага сада сабраны прылады працы і прадметы быту, якімі людзі карысталіся ў мінулыя часы.