21 лютага - Дзень роднай мовы

21.02.2024

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Сэнс гэтага свята - захвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

21.02.2024 года ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Салігорска" адбыўся Дзень роднай мовы. На занятках дзеці размаўлялі па-беларуску, адгадвалі загадкі, гулялі, знаёміліся з выдатнымі мясцінамі Беларусі. Усе мерапрыемства былі накіраваны на тое, каб кожны выхаванец усвядоміў, что наша мова - гэта сапраўды наша багацце.