Лепей за ўсё мне на свеце мясціна тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос…
К. Кірэенка
Адной з асноўных задач Вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі з’ўляецца далучэнне дзяцей да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей культуры, а адзін з асноўных прынцыпаў адукацыйнай работы – прынцып цеснай узаемасувязі нацыянальнага і агульначалавечага ў выхаванні.
Мэтанакiравыная праца педагогаў i бацькоў дазволiць выхаваць дзяцей сумленнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі, стануць уважлівымі да ўсяго новага і змогуць з годнасцю сказаць:
Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
Я – беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля.
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэткае імя:
Аб вечнай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!
Н. Гілевіч